| Фотаальбом аб Беларусі “Край” Вадзім Грудзько выдаў у прыватным беларускім выдавецтве “РыфТур” на паліграфічнай базе ў Славакіі тыражом 5000 экземпляраў (240 фота, фармат 240х245 мм, цвёрды пераплёт). Уступ напісаў Рыгор Барадулін. Выхаду альбома шчыра спрыяў вядомы бард Алесь Камоцкі. На рэспубліканскім конкурсе “Мастацтва кнігі” “Край” атрымаў спецыяльны дыплом у намінацыі “Лепшы фотаальбом” 2005 года. Фотаальбом Вадзіма Грудзько вельмі аўтарскі, настальгічны, і тыраж не быў бы такі вялікі, калі б аўтар не разлічваў на інтарэс да яго беларускай дыяспары за мяжой. Жарабя імчыць наўскапыта. Стала дол падковаў шум абвугліў. На зубах жалезны прысмак цугляў. Вочы засьціць зорная слата. Жарабя з мурожнай далані Жарабя цягнула ці ня ўчора. Сёньня маладая непакора Цбвеліць — думку ветру дагані! Цуглі гнулі, каб акрэсліць злосць. Зубы ўпарціў гнеў, каб цуглі грызці. Волі ці ніколі, ці калісьці не бывае — Воля ёсць і ёсць! У глухой ці ў радаснай слязе, Покуль знічкі смутку не атухлі. Забаронай выгнутыя цуглі Кожны ўпотай ад сябе грызе. Вадзіму Грудзько — закаханаму ў Крывіцкі край і мой верш ”Цуглі”
Рыгор Барадулiн. |